Creative Commons License Deed

Прысвячэнне з захаваннем толькі неад'емных аўтарскіх правоў* (заснаванае на заканадаўстве Злучаных Штатаў Амерыкі)
ці Акт перадачы ў грамадскі здабытак

Creative Commons адправіла ў архіў гэты юрыдычны інструмент і не рэкамендуе, каб ён выкарыстоўваўся для твораў.

Асоба альбо асобы, якія звязалі свой твор з гэтым документам ("Завяральшчык" або "Сертыфікатар") тым самым альбо (а) падцвярджаюць, што ў памеры сваіх ведаў, твор з ідэнтыфікаваным аўтарствам знаходзіцца ў грамадскім здабытку краіны, у якой яна апублікавана, альбо (б) такім чынам перадае ў грамадскі здабытак, якія б аўтарскія правы не былі падцверджаны на твор, аўтарства на які пазначана ніжэй ("Твор"). Сертыфікатар, акрамя таго, пазначае любую аўтарска-прававую зацікаўленнасць, якую ён мог бы мець ў звязаным творы, і ў гэтых мэтах ніжэй апісваецца як Сведка. Сертыфікатар прадпрыняў разумныя меры для праверкі прававога статуса дадзенага твору. Сертыфікатар прызнае, што яго добрасумленныя намаганні не могуць засцерагчы яго ад адказнасці, калі на самай справе твор не ў грамадскім здабытку.

Сведка робіць гэты прысвячэнне на карысць грамадства ў цэлым і ў ня выгаду нашчадкам і правапрыемнікам. Сведка мае намер, каб гэтае прысвячэнне было відавочным актам адмовы на вечнасць ад усіх сапраўдных і будучых правоў надзеленых або магчымых у адпаведнасці з законам аб аўтарскім праве для гэтага Твору. Ён разумее, што такая адмова ад усіх правоў ўключае ў сябе адмову ад усіх правоў па забеспячэнні захавання (па іску ці іншым чынам) тых аўтарскіх правоў на гэты Твор.

Сведка прызнае, што пасля перадачы ў грамадскі здабытак, твор можа свабодна капіравацца, распаўсюджвацца, перадавацца, выкарыстоўвацца, мадыфікавацца, ці іншым чынам выкарыстоўвацца кім-небудзь для любых мэтаў, камерцыйных або некамерцыйных, і ў любым выпадку, у тым ліку шляхам спосабаў, якія яшчэ не былі знойдзены або задуманы.
CC0 for Public Domain Dedication
Гэта прылада знаходзіцца ў праве Злучаных Штатах і не можа быць скарыстаная паза ЗША. Для пераводу твораў у грамадскі здабытак мы рэкамендуем CC0.