CC0 1.0 Універсальны (CC0 1.0)
Перадача ў грамадскі здабытак

Адмова ад адказнасці

Простае падсумаванне не ёсць юрыдычны інструмент. Гэта проста зручныя звесткі для разумення юрыдычнага тэксту CC0, чалавекачытаемыя выразы набольш ключавых пунктаў. Мае на ўвазе іх як зручны для карыстання інтэрфейс для юрыдычнага тэкста CC0 ніжэй. Гэтае падсумаванне само не мае юрыдычнага значэння і яе змест не з'яўляецца CC0.

Creative Commons не юрыдычная фірма і не прадастаўляе юрыдычных паслуг. Распаўсюд, паказ, прывязка для вытрымак ліцэнзій не стварае адносінаў "адвакат-кліент".

Creative Commons не правярала статус аўтарскага права любога твору, які знаходзіцца пад умовамі CC0. CC не дае гарантыі на любы твор ці статус яго аўтарскага права ў любой юрысдыкцыі і адмаўляецца ад любой адказнасці для ўсіх спосабаў выкарыстання любога твора.

Гэта чалавека чытаемыя падсумаванні (поўнага) юрыдычнага тэкста.

Без Аўтарскіх правоў

  • Асоба, якая звязвае твор з гэтымі ліцэнзійнымі вытрымкамі, сваёй адмовай ад усіх яго або яе правоў у тым ліку аўтарскага права, уключаючы ўсе сумежныя правы ў памеры, дазволеным законам перадала твор у грамадскі здыбатак па ўсяму свету.

    Вы можаце капіраваць, змяняць, распаўсюджваць, выконваць твор, нават для камерцыйных мэтаў, і усё без запыту дазволу. Глядзі іншую інфармацыю ніжэй.

  • Іншая інфармацыя
    • СС0 не могуць прымяняцца ні да патэнтных правоў, ні на правы на гандлёвы знак любой асобы, ні правы, якія іншыя асобы могуць мець у творах або як твор выкарыстоўваецца, напрыклад публічныя або прыватныя правы.
    • Пакуль іншае не сцверджана інакш, асоба якая звязвае твор з вытрымкамі не дае гарантый для гэтага твору, а таксама адмаўляецца ад адказнасці на ўсе спосабы выкарыстання гэтага твору ў поўным памеры, дазволеным адпаведным правам.
    • Пры выкарыстанні або цытаванні твора вам няварта ўключаць подпіс аўтара або асобы, якая пацвярджае аўтарскія правы.
Іншыя правы

Свабоднае выкарыстанне твору ад абмежаванняў аўтарскага права можа быць па-рознаму рэгулявана і абмежавана. Твор або яго выкарыстанне можа быць прадметам законаў аб ахове персанальных дадзеных, публічнасці, выявы або прыватных правоў, або прадметам іншых перашкод і абмежаванняў у дзейсным праве. Гэта дазваляе асобе кантраляваць, як яго(яе) галасы, выявы або падобнае выкарыстоўваюцца.

Пазнаць больш.

Зацвярджэнне

У некаторых юрысдыкцыях, няправільная пазнака аўтара, выдаўца, або некага іншага на вашым творы можа быць незаконна.

Пазнаць больш.

Цытаванне

Капіруйце і ўстаўляйце прапанаваны HTML-код на вашым сайце для простага цытавання гэтага твору.

Пазнаць больш

Якая асоба пацвярджае?

Асоба, якая пацвярджае аўстарскія правы - гэта асоба, якая адмаўляецца ад правоў на твор і выкарыстоўвае СС0 у рамках дазволеных законам. Гэта можа быць аўтар твора або іншая асоба, якая мае аўтарскія або сумежныя правы на гэты твор.